Георгій Шундрык,
пчаляр,
г. Дзятлава

Снежная ўрачыстасць,
Цішыня, спакой! –
Зіма, воблік чысты
Зноў мне дарыш свой.

Белаю сурвэтай
Укрыла зямлю.
Не толькі за гэта
Я цябе люблю. 

І сонейка ззяе –
Яшчэ рэдкі госць, –
Светла азірае
Наўкол прыгажосць.

З комінаў павольна
Ў неба – парай дым.
На душы прывольна,
Светла і ўздым…

Ў доміку пчаліным
Ціхі пчолак шум.
Ў пчаляра пад «стрэшкай»
Многа планаў, дум:

 

Ці будзе ўраджайным
Для нас новы год.
Куды збываць станем
Беларускі мед…

У карунках – строях
Заінелы лес.
Чаго ж без настрою
Звер у куст палез?

Бо мароз – гарэза –
Зводны брат вятроў –Чапляецца, лезе,
Астудзіць каб кроў. 

Люты! Прыходзь, звадны,
Знай, свавольнік – зух,
Што непадуладны
Табе вольны дух!

 

 

 

 

 

Количество просмотров материалов
494002