МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА
        РГА “БЕЛАРУСКІЯ ПЧАЛЯРЫ”
ПРЭС-РЭЛІЗ
Фальклорнае свята
“Мядовы Спас на Акадэмічнай, 5”

   24 жніўня 2019 года з 11.00 да 16.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускія пчаляры” запрашае на фальклорнае свята “Мядовы Спас на Акадэмічнай, 5”.
 Урачыстыя мерапрыемствы да народнага свята Мядовага Спасу сталі добрай традыцыяй Дома Коласа. Беларускі Пясняр быў знаёмы з мастацтвам здабычы мёду: выдатным бортнікам быў родны дзядзька Якуба Коласа Антон Міцкевіч. Працэсу атрымання мёду, частаванню салодкім ласункам прысвечаны цэлы раздзел - “Падгляд пчол” - несмяротнай паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.
 Сёлета свята Мядовага Спасу адбудзецца на тэрыторыі мемарыяльнай сядзібы музея Якуба Коласа ў Мінску. Культурна-забаўляльная праграма з дэгустацыяй мёда і прадуктаў пчалаводства арганізавана сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускія пчаляры”.
  РГА “Беларускія пчаляры” з 2005 года садзейнічае развіццю пчалярства ў Рэспубліцы Беларусь. Аб’яднанне аказвае ўсебаковую дапамогу пчалярам Беларусі, папулярызуе і распаўсюджвае сучасныя метады пчалярства, а таксама выхоўвае ў насельніцтва экалагічную культуру, прапагандуе беражлівыя адносіны да прыроды. Грамадскае аб’яднанне выдае адзіны на Беларусі прафесійны часопіс для пчаляроў “Беларускі пчаляр”.
  Падчас фальклорнага свята “Мядовы Спас на Акадэмічнай, 5” наведвальнікаў чакаюць прэзентацыі кніг пра пчол і пчалярства, апошняга нумара часопіса “Беларускі пчаляр”, дэгустацыя мёду, выстава мёду і мядовых вырабаў: напояў, прысмакаў і касметыкі. Пчаляры-наватары прадэманструюць свае лепшыя дасягненні на выставе “Вулей ХХІ стагоддзя”. А для тых, хто хоча заўсёды заставацца бадзёрым, на сядзібе музея будзе арганізавана “сцяжынка” здароўя і актыўнага даўгалецця, на якой наведвальнікі атрымаюць парады па правільным харчаванні, пазнаёмяцца з методыкамі лячэбнай фізкультуры і асновамі выкарыстання апіфітапрадуктаў і атрымаюць асалоду ад мядовага масажу. Для самых маленькіх гасцей свята РГА “Беларускія пчаляры” падрыхтавала цікавую пазнавальна-забаўляльную праграму: дэманстрацыю вулля з празрыстай сценкай, віктарыны, конкурсы і гульні, а таксама карысную інфармацыю пра лекавую сілу мёду для бацькоў. Музычнай часткай свята стане выступленне народнага калектыву горада Стоўбцы. Падрабязная праграма свята размешчана ў дадатку.
  Чакаем на сядзібе Дома Коласа ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця і салодкіх мядовых пачастункаў!
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС НА СВЯТА па тэл.: 284-17-02.
Кошт: 3 р. – дарослыя, 1,5 р. – школьнікі, дзеці да 7 гадоў – бясплатна.

                                        Шчыра запрашаем! 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5          
Тэл. для даведак: 284-17-02, 284-05-55               
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by                    
E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.                                

Мы ў сацсетках: ВК: vk.com/yakubkolasby
                            Instagram: @kolasmuseum

Адрас РГА “БЕЛАРУСКІЯ ПЧАЛЯРЫ” :  г. Мінск, вул. К. Чорнага, 31
Тэл. для даведак: 252-20-53   
Афіцыйны сайт: www.medosbor.by 
E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.